У Харкаве расіяне трапілі ў тэлевежу, яна часткова абрынулася
Тэлевежа "зламалася"
22 красавіка ў Харкаве расіяне трапілі ў тэлевежу, яна часткова абрынулася. Мясцовыя ўлады адзначаюць, што гэта быў спецыяльны ўдар па "інфраструктурным аб'екце". Цяпер у горадзе перабоі з сігналам лічбавага тэлебачання.
Як піша hromadske.ua, паводле папярэдняй інфармацыі ахвяр сярод людзей на згаданым аб'екце няма. Калі была аб'яўлена трывога, супрацоўнікі спусціліся ў сховішча.
Тэлевежа была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1981 годзе. Яе вышыня складала 240 метраў.
Украіна чакае ўмацавання з дапамогай Захаду супрацьпаветранай абароны, паколькі расійскія ракетныя ўдары знішчаюць інфраструктуру, гінуць людзі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.