У Кіеў прыехалі прэм'ер-міністры Іспаніі і Даніі

Педра Санчэс і Метэ Фрэдрыксен (справа) у Кіеве / Скрыншот з відэа
Педра Санчэс і Метэ Фрэдрыксен (справа) у Кіеве / Скрыншот з відэа

Яшчэ два высокапастаўленыя еўрапейскія чыноўнікі прыбылі з візітам у Кіеў. СМІ паведамляюць пра прыезд у сталіцу Украіны прэм'ер-міністра Гішпаніі Педра Санчэса і кіраўніцы ўрада Даніі Метэ Фрэдрыксен.

Запланаваная іх сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім — на ёй размова пойдзе пра бягучую сітуацыю ў краіне, якая сутыкнулася з расійскай агрэсіяй.

"Я захапляюся прэзідэнтам Зяленскім і ўкраінскім народам за іх мужнасць, і як яны працягваюць абараняць сваю краіну ад незаконнай вайны Пуціна", — гаворыцца ў заяве дацкай прэм'еркі.  Паводле яе слоў, Данія працягне дапамагаць Украіне, і Захад мае намер падтрымліваць украінскі народ.

Напярэдадні Зяленскі сустракаўся ў Кіеве з кіраўніком Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. А яшчэ раней у Кіеве пабывалі кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і кіраўнік замежнай дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль, а таксама цэлы шэраг кіраўнікоў еўрапейскіх дзяржаў, у тым ліку прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі