У Кіеве беларусу-ўдзельніку пратэстаў выбілі вока

Пратэстовец распавёў, што ён — беларус з Чарнаўцоў. "Учора я страціў вока", — сказаў мужчына, якому на выгляд каля 50 гадоў. Пра падрабязнасці здарэння з ім ён не гаварыў. Нягледзячы на траўму, беларус застаецца на Майдане.



Нагадаем, што сярод пратэстоўцаў у Кіеве знаходзяцца дзясяткі, а можа і сотні, беларусаў: і тыя, што жывуць ва Украіне, і тыя, якія адмыслова прыехалі з Беларусі, каб узяць удзел у супраціўленні. 25-гадовы беларус Міхаіл Жызнеўскі загінуў, ён быў застрэлены пры невядомых абставінах. Яго імем збіраюцца назваць вуліцу ў Львове.
 

Беларус на Майдане: Падабенства Майдана і Плошчы — у адсутнасці лідара
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі