У Кіеве не выключаюць перакідку на Данбас расійскай баявой авіяцыі

Яны штодня адбіваюць атакі. Учора з'явілася паведамленне, што аэрапорт штурмуе спецназ ГРУ Генштаба Узброеных Сіл Расіі. Сёння ўкраінскі эксперт Дзмітрый Тымчук напісаў у Facebооk, што ў тым раёне сабраныя падраздзяленні рэгулярнай расійскай арміі. Там жа расіяне разгортваюць сістэму Супрацьпаветранай абароны.

Паводле Тымчука, некалькі адзінак баявой авіяцыі без апазнавальных знакаў ужо перакінутыя на памежныя аэрадромы на тэрыторыі Расіі. Нібыта, іх рыхтуюць адправіць у Данецк пад выглядам "авіяцыі Наваросіі".

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі