У Кіеве пратэстоўцы кажуць, што "Беркут" страляе ў натоўп
На скрыжаванні вуліц інстытуцкай і Шаўкавічнай у Кіеве сілавікі паліваюць мітынгоўцаў з вадамётаў.
Па словах актывісткі Анасіі Бярозы, якія перадае censor.net.ua, "беркутаўцы" страляюць проста ў натоўп, мітынгоўцы адступілі. Таксама ў бок пратэстоўцаў ляцяць светлашумавыя гранаты і пускаюць слезацёчны газ.
У адказ мітынгоўцы закідваюць сілавікоў камянямі і петардамі, а таксама "кактэйлямі Молатава". Ад "кактэйляў Молатава" загарэлася будка паставога ДАІ на скрыжаванні Шаўкавічнай і Інстытуцкай.
Пратэстоўцы таксама падпальваюць феерверкі, але не заўсёды паспяваюць іх своечасова запусціць, таму агні разлятаюцца і ў бок саміх удзельнікаў пратэсту.
Фота — censor.net.ua