У Кіеве загінулі ўжо 25 чалавек
Па меддапамогу звярнуўся 351 пратэстовец, 241 быў шпіталізаваны.
Такія лічбы называе УНІАН са спасылкай на прэс-службу Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі.
СМІ паведамляюць, што за апошнія суткі ў Кіеве раненні атрымалі больш за тысячу чалавек. МУС сцвярджае, што ад агнястрэльных раненняў загінулі 9 міліцыянтаў, быў паранены 371 праваахоўнік.
Фота — censor.net.ua