У Кіеве заявілі пра 2 тысячы забітых расійскіх вайскоўцаў
Яшчэ каля 8 тысяч былі параненыя ва Украіне.
Паводле слоў спікера інфармцэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэя Лысенкі, такія лічбы прадаставіла ўкраінская разведка.
Нагадаем, расійскія ўлады не прызнаюць, што іх вайскоўцы ваююць ва Украіне. У Мінабароны Расіі паведамленне Лысенкі назвалі "лухтой". Учора прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што каля 70% расійскіх вайскоўцаў ужо вывелі з украінскай зямлі на радзіму. Украінскія сілавікі кажуць і пра ратацыю, якая адбываецца, і пра тое, што ў фармаваннях баевікоў застаюцца расійскія інструктары.
Паводле слоў Андрэя Лысенкі, загінулыя ва Украіне расійскія вайскоўцы праходзілі вайсковую службу ў 18 падраздзяленнях і частках Узброеных Сіл Расіі з больш за 10 рэгіёнаў, інфармуе censor.net.ua.
Фота — АР