У кінатэатры "Перамога" падчас рэканструкцыі знайшлі карціну
У сталічным кінатэатры "Перамога" падчас рэканструкцыі на сцяне знайшлі карціну. Як паведамляе дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне "Мінскбуд", адбылося гэта падчас дэмантажу адной з перагародак (праводзілася ўнутраная перапланіроўка будынка). Пад гіпсакардонам будаўнікі ўбачылі выяву вершнікаў. Спецыялісты мусяць вызначыць мастацкую каштоўнасць гэтага твору.
"Мінск-навіны" ўдакладняе, што карціна была напісаная ў 1990 годзе. Фрэску ў канцы 1990-х прыбралі "па патрабаванні ветэранаў".
"Перамога" — помнік архітэктуры сярэдзіны ХХ стагоддзя. Ён уключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. На рэканструкцыю "Мінскбуд" атрымаў 17 месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.