У Кітаі добраахвотнікаў пачалі вучыць жыць на Месяцы

У Кітаі добраахвотнікаў пачалі вучыць жыць на Месяцы

У Кітаі добраахвотнікаў пачалі вучыць жыць на Месяцы. Сімулятар жыцця на спадарожніку нашай планеты стварылі ў Пекіне, ён мае назву “Храм Месяца-1”. 11 траўня ў яго ўвайшлі 2 мужчын і 2 жанчыны. Гэта цывільныя асобы, найлепшыя аспіранты Пекінскага авіякасмічнага ўніверсітэта. Яны правядуць у сімулятары 60 дзён, інфармуе УНІАН.

Праз два месяцы першую групу зменіць другая група добраахвотнікаў, таксама 2 мужчын і 2 жанчыны. Яны правядуць у сімулятары 200 дзён. Пасля гэтага туды вернецца яшчэ на 105 дзён першая група.

“Храм Месяца-1” складаецца з вялікай агульнай кабіны, яе плошча 42 квадратныя метры. Там ёсць спальныя месцы, пакой адпачынку, санвузел, абсталяванне для перапрацоўкі адходаў, памяшканне для гадоўлі жывёлаў. Ёсць і дзве кабінкі-“парніка”, кожны з якіх займае каля 50-60 квадратных метраў.

З дапамогай эксперымента кітайскія навукоўцы хочуць зразумець, што патрабуецца для падтрымання жыцця чалавека на паверхні Месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі