У Краснапольскім раёне міліцыянт на паляванні выпадкова забіў чалавека

У Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці эксперт мясцовага аддзялення міліцыі выпадкова застрэліў на паляванні чалавека, паведамляе БелаПАН. Трагедыя адбылася ў апошнія дні жніўня. Загінуў галоўны спецыяліст Адміністрацыі зонаў адсялення і адчужэння, якому было 59 год. Мужчына вяртаўся з лецішча і заўважыў на полі дзіка. Ён патэлефанаваў свайму знаёмаму паляўнічаму, 23-гадоваму эксперту РАУС і папрасіў прыехаць. Калі міліцыянт прыбыў на месца, загінулы паказаў яму сляды дзіка і скіраваў паляўнічага ў пэўны пункт — каб ён там стаяў і чакаў, пакуль жывёліна пойдзе ў яго бок. Але ж міліцыянт выпадкова стрэліў не ў дзіка, а ў чалавека.
 
Паляўнічы паведаміў пра здарэнне і напісаў яўку з павіннай. Ён меў дазвол на паляванне, зброя была зарэгістраваная. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі