У Курапатах усталявалі крыж у гонар герояў Слуцкага збройнага чыну

У Курапатах усталявалі мемарыяльны крыж у гонар герояў Слуцкага збройнага чыну.  Нагадаем, менавіта 27 лістапада 1920 года Слуцкая брыгада войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі распачала ўзброеную барацьбу супраць Чырвонай Арміі і на працягу месяца стрымлівала пераважаючыя сілы праціўніка.

У памяць пра случчакоў беларусы ва ўсім свеце адзначаюць 27 лістапада Дзень Герояў.

Ініцыятарам усталявання мемарыяльнага крыжа ў Курапатах з’яўляецца Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У цырымоніі яго адкрыцця, якая прайшла пад бел-чырвона-белым сцягам, удзельнічалі каля 20 чалавек.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі