У кваліфікацыі Лігі канферэнцый БАТЭ згуляе з "Коньяспорам" з Турцыі
![У кваліфікацыі Лігі канферэнцый БАТЭ згуляе з "Коньяспорам" з Турцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/968d6b7bab6301891e9f8a7d2f765354-quality_70xresize_1xallow_enlarge_0xw_835xh_0.jpg.webp?itok=gkvqipTp)
15 чэрвеня прайшло лёсаванне другога раўнда адбору футбольнай Лігі канферэнцый. З яго стартуюць дзве беларускія каманды — БАТЭ і "Гомель". Барысаўчане згуляюць з "Коньяспорам" з Турцыі. Гэта бронзавы прызёр мінулага першынства. У 2014-м за "Коньяспор" гуляў Аляксандр Глеб, які перайшоў у каманду з... БАТЭ.
Першы матч для БАТЭ будзе "хатнім". Дзе ён пройдзе, пакуль невядома. Паводле рашэння УЕФА беларускія клубы праводзяць хатнія паядынкі ў еўракубках на нейтральных палях і без гледачоў.
"Гомель" сустрэнецца з "Арысам" з Салонікаў (Грэцыя).
Матчы 2-га раўнда прызначаны на 21 і 28 ліпеня.
У Лізе канферэнцый таксама ўдзельнічае мінскае "Дынама", якое стартуе з першага раўнда. Напярэдадні стала вядома, што дынамаўцы згуляюць з чарнагорскім клубам "Дзедзіч". Калі беларускі клуб яго пройдзе, наступным сапернікам стане ізраільскі "Хапаэль".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.