У Кыргызстане параненыя і загінулы пры штурме дома экс-прэзідэнта: што адбылося
Kloop.kg
Спроба арыштаваць экс-прэзідэнта прывяла адзіную дэмакратыю Цэнтральнай Азіі да найгоршага крызісу за дзесяцігоддзе. Пакуль прэм'еры краін Еўразійскага саюза (ЕАЭС) злятаюцца ў Кыргызстан на саміт, вуліцы сталічнага Бішкека пусцеюць у чаканні працягу супрацьстаяння былога і цяперашняга прэзідэнтаў.
По Алматинке машины скорой помощи вверх поехали с сиренами...
— Dan (@jazziko) August 7, 2019
Живу в р-не Кок-Жара. Как и в 2010м, придётся не спать...
ШТО АДБЫЛОСЯ: ГАЛОЎНЫЯ ФАКТЫ
Спроба арыштаваць былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева ў яго рэзідэнцыі пад Бішкекам доўжылася два дні. З першай спробы ў ноч з 7 на 8 жніўня прыхільнікам экс-кіраўніка краіны ўдалося яго адбіць: у выніку сутыкненняў і перастрэлкі з праваахоўнікамі больш за 80 чалавек былі параненыя, адзін спецназавец загінуў. Спецназ з'явіўся па экс-прэзідэнта пасля таго, як ён тройчы праігнараваў выклік на допыт у якасці галоўнага сведкі па справах аб карупцыі і незаконным вызваленні крымінальнага аўтарытэта. У выніку паўторнага штурму праз суткі сілавікам удалося затрымаць Атамбаева.
Кыргызскія ўлады абвінавацілі экс-прэзідэнта ў тым, што здарылася. "Мы не хацелі, каб было кровапраліцце, і таму выкарыстоўвалі гумовыя кулі. Калі ўчора мы выклікалі яго ў якасці сведкі, то зараз будзем выклікаць за цяжкае злачынства", — заявіў прэзідэнт краіны Сааранбай Жээнбекаў, выступаючы на экстранным пасяджэнні парламента, скліканым з нагоды сутыкненняў. Дэпутаты запатрабавалі ўвядзення надзвычайнага становішча.
У адказ Атамбаеў запісаў відэазварот, у якім заклікаў "вярнуцца ў прававое поле", папрасіў сілавікоў "не страляць ва ўласны народ" і склікаў прыхільнікаў на бестэрміновы мітынг ля будынка парламента і адміністрацыі прэзідэнта ў Бішкеку.
Кровапраліцце выклікала эскалацыю палітычнага крызісу ў краіне і грамадскую крытыку абодвух бакоў супрацьстаяння: улады крытыкуюць за некампетэнтныя дзеянні праваахоўных органаў, а экс-прэзідэнта — за непадпарадкаванне законным патрабаванням уладаў.
У сталіцы павісла напружаная атмасфера: шмат хто ў Бішкеку не выйшаў на працу. Памятаючы пра марадзёрства падчас апошняй рэвалюцыі 2010-га, некаторыя гандлёвыя цэнтры і крамы зачыніліся раней, чым звычайна, умацавалі вітрыны ахоўнымі панэлямі. Збіраюцца "народныя дружыны" для адпору магчымым марадзёрам. СМІ паведамляюць аб сутычках паліцыі з удзельнікамі спантанных мітынгаў у падтрымку Атамбаева.
Көк-Жарда милиция менен чогулгандар кагылышты pic.twitter.com/kYEW6nDgFn
— Азаттык радиосу (@Azattyk_Radiosu) August 8, 2019
На фоне кровапраліцця пад Бішкекам 8-9 жніўня ў Кыргызстане праходзіць урадавы саміт Еўразійскага эканамічнага саюза. Яго вырашылі не адмяняць — сустрэча праходзіць у курорце на ўзбярэжжы возера Ісык-Куль больш чым за 250 км ад сталіцы. У саміце ўдзельнічаюць прэм'еры Беларусі, Арменіі, Казахстана. Удзел расійскага прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева ўдакладняецца.
В Кыргызстане перестрелки, а белорусский премьер-министр Сергей Румас туда полетел https://t.co/sPLIm6UFGr
— Еврорадио (@euroradio_ru) August 8, 2019
ШТО ПРЫВЯЛО ДА КРЫЗІСУ
Палітычны крызіс у Кыргызстане — вынік зацяжнога канфлікту былога і цяперашняга прэзідэнтаў — Атамбаева і Жээнбекава.
Алмазбек Атамбаеў — прэзідэнт Кыргызстана ў 2011–2017 гадах. У 2017 годзе на пасадзе прэзідэнта яго змяніў яго пераемнік Сааранбай Жээнбекаў. Атамбаеў актыўна падтрымліваў свайго сябра і аднапартыйца на пасаду кіраўніка дзяржавы, але, як толькі Жээнбекаў уступіў на пасаду ў 2017 годзе, сітуацыя пачала мяняцца. Новы прэзідэнт абвясціў вайну карупцыі і раскрытыкаваў барацьбу з ёй пры мінулай улады. Даўнія сябры пачалі крытыкаваць адзін аднаго, і канфлікт перарос у адкрытае супрацьстаянне.
У траўні Сааранбай Жээнбекаў падпісаў закон, у якім прадугледжаны механізм пазбаўлення недатыкальнасці экс-прэзідэнта. На аснове гэтага закона ў чэрвені парламент пазбаўляе Атамбаева недатыкальнасці, і зараз яму пагражае пажыццёвае зняволенне па абвінавачанні ў карупцыі. Па версіі спецыяльнай дэпутацкай камісіі, экс-прэзідэнт датычны да карупцыйных схем пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека, што прывяло да аварыі на аб'екце зімой 2018 года, незаконнага прысваення зямель, а таксама вызвалення крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева. Генпракуратура падтрымала большасць абвінавачанняў — у карупцыі, незаконным узбагачэнні, завалоданні зямельным участкам, вызваленні крымінальнага аўтарытэта і іншых карупцыйных дзеяннях.
Праваахоўнікі тройчы выклікалі Атамбаева на допыт, аднак той не з'яўляўся. Затрымання экс-прэзідэнта чакалі яшчэ пасля зняцця з яго недатыкальнасці. Тым не менш больш за месяц Атамбаеў знаходзіўся ў сябе ў рэзідэнцыі ў Кой-Ташы, а спробу затрымання распачалі толькі 7 жніўня.
ЧАМУ ГЭТА ВАЖНА
Кыргызстан — адзіная дэмакратыя Цэнтральнай Азіі. У адрозненне ад суседзяў, тут улада змянялася ўжо некалькі разоў — мірна і ў рэвалюцыях. Цяперашні Жээнбекаў — прэзідэнт нумар пяць. Два першыя былі зрынуты падчас рэвалюцый 2005 i 2010 гадоў. Пасля апошняй, каб пазбегнуць чарговых спроб узурпацыі ўлады прэзідэнтамі, у Кыргызстане прынялі новую Канстытуцыю. Яна павялічыла паўнамоцтвы парламента, забараніўшы прэзідэнтам абірацца паўторна.
Але механізм не спрацаваў, як чакалі. Першы ж абраны па новай канстытуцыі прэзідэнт Атамбаеў паспрабаваў абысці забарону па схеме "Пуцін — Мядзведзеў". Пасля заканчэння законнага тэрміну ён планаваў стаць спікерам парламента, дзе большасць складала яго ж партыя СДПК (Сацыял-дэмакратычная партыя Кыргызстана). Сябар і аднапартыец былога прэзідэнта Жээнбекаў станавіўся пераемнікам у тым ліку і за кошт актыўнай падтрымкі дзяржапарату падчас выбараў 2017 года. Але гамбіт не атрымаўся — з-за канфлікту з Жээнбекавым былы прэзідэнт страціў уплыў у партыі і парламенце, а затым і недатыкальнасць.
Крызіс у Кыргызстане развіваецца на фоне іншых палітычных узрушэнняў ў Цэнтральнай Азіі: транзіт улады ў Казахстане, "перабудова" ва Узбекістане і нявызначанасць у Туркменістане з-за чутак пра смерць мясцовага дыктатара. Рэгіянальная нестабільнасць дапаўняецца растучым эканамічным уплывам Кітая ў Кыргызстане (уключаючы даўгавую "яму" Бішкека перад Пекінам, якая расце), які раней існаваў у эксклюзіўнай арбіце ўплыву Расіі. Такая напружаная геапалітыка рэгіёна — крыніца дадатковага ціску на дэмакратыю Кыргызстана.
Святлана Казлова, Максім Эрыставі. "Медиасеть"