У Латвіі ветэраны Чырвонай Арміі і вермахту атрымаюць агульны статус

У Латвіі ветэраны Чырвонай Арміі і вермахту атрымаюць агульны статус

У Латвіі ветэраны Чырвонай Арміі і вермахту атрымаюць агульны статус удзельніка Другой сусветнай вайны. Сейм ухваліў адпаведны законапраект у другім чытанні. Як інфармуе Delfi, мэта — прызнаць заслугі грамадзян Латвіі, якія ваявалі, незалежна ад таго, у якім войску — савецкім ці нямецкім. На статус могуць прэтэндаваць тыя жыхары Латвіі, якія былі яе грамадзянамі ці легальна прыехалі ў краіну да 17 чэрвеня 1940 года, да яе акупацыі Савецкім Саюзам. У лік удзельнікаў Другой сусветнай вайны не трапяць прадстаўнікі нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі, яе парамілітарных структур, служб бяспекі і тайнай паліцыі, супрацоўнікі КДБ СССР і Латвійскай ССР (за выключэннем тых, што займалі адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады) і ўсе тыя, хіо быў асуджаны за злачынствы супраць чалавецтва.

Удзельнікі Другой сусветнай вайны атрымаюць пасведчанне і памятны нагрудны знак. Самакіраванні змогуць самастойна вырашаць пытанне аб сацыяльных гарантыях для гэтых людзей, якіх засталося не так і шмат.

Сейм Латвіі мусіць разгледзець законапраект яшчэ адзін раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі