У Лельчыцкім раёне застрэлілі ваўка, для якога ўсёй краінай выбіралі імя
У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці застрэлілі ваўка, для якога ўсёй краінай выбіралі імя, інфармуе сайт the-village.me. Ён атрымаў GPS-ашыйнік у канцы мінулага года ў рамках навуковага даследавання, якое праводзіла грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
5 лютага жыхары вёскі Букча патэлефанавалі паляўнічым і паведамілі пра пабачанага драпежніка. І ўначы яго застрэлілі.
Навукоўцы далі ваўку імя Вася. Месяц таму быў аб'яўлены конкурс на новае імя, на яго даслалі 660 заявак. Канчатковы выбар быў прызначаны на 10 лютага, але воўк да гэтай даты не дажыў.