Рысь, якую злавілі ў Лельчыцах, памерла: яна была моцна збітая людзьмі

Рысь, якую злавілі ў Лельчыцах, памерла: яна была моцна збітая людзьмі

Рысь, якую злавілі ў Лельчыцах, памерла. Жывёлу прывезлі ў заапарк позна ўвечары ў сераду, а раніцай у чацвер у вальеры яна была мёртвая. Як інфармуе "Беларусь сегодня", людзі моцна збілі рысь. Траўмы, якія атрымала жывёла, былі несумяшчальныя з жыццём. Мяркуецца, што рысь маглі збіць жыхары Лельчыц, калі адганялі яе ад сваіх дамоў.

Як інфармавала Еўрарадыё, рысь тыдзень палявала ў горадзе, нападала на курэй (па папярэдняй інфармацыі, жывёла вырасла ў аднаго з мясцовых жыхароў, а пасля збегла). Пасля скаргаў людзей арганізавалі паляванне на жывёлу, у ім удзельнічалі паляўнічыя, ратавальнікі, міліцыянеры, спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Рысь злавілі і адправілі ў заапарк. Яна была не толькі збітая, але і знясіленая. 7 лютага мёртвую жывёлу адправілі ў Калінкавічы для абследавання на наяўнасць у яе шаленства. Вядома, што рысь паспела ўкусіць некалькіх чалавек. І факт шаленства пацвердзіўся.

Рысь, якую злавілі ў Лельчыцах, памерла: яна была моцна збітая людзьмі
lelchitsy.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі