У Лейпцыгу гульня ў снежкі скончылася масавай бойкай

У Лейпцыгу нявінная гульня ў снежкі перарасла ў масавую бойку з удзелам больш пяціста чалавек, паведамляе ВВС.
Спачатку ў снежкі гулялі каля 40 чалавек, аднак колькасць гульцоў хутка павялічылася. У ход пайшлі снежкі з невялікімі камянямі, а затым ужо проста камяні, піўныя бутэлькі і петарды.

Для разгону натоўпу на месца прыбыла паліцыя. Двое служкаў правапарадку атрымалі раненні. Акрамя таго, пацярпеў кіроўца: кінутая піўная бутэлька разбіла шкло аўтамабіля, і мужчына парэзаўся аскепкамі.

На некаторы час рух гарадскога транспарту быў перакрыты. Людзей разагналі, аднак ніхто затрыманы не быў.

Паліцыя ўскладае адказнасць на сябраў моладзевых анархісцкіх і ультралевых груповак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі