У лідара гурта ДДТ Юрыя Шаўчука здарыўся інфаркт

Юрый Шаўчук

Юрый Шаўчук / vk.com/ddt

У лідара гурта ДДТ Юрыя Шаўчука здарыўся інфаркт, піша Baza. Музыка праходзіць абавязковы курс рэабілітацыі, які прадоўжыцца да сярэдзіны снежня, а ДДТ пераносяць канцэрты на пачатак наступнага года. У канцы кастрычніка гурт павінен быў адправіцца ў тур. Сярод гарадоў, дзе яны павінны былі выступіць, быў і Тэль-Авіў. 

Вядома, што Шаўчук перанёс інфаркт міякарда ў верасні гэтага года.

Заснавальніку ДДТ Юрыю Шаўчуку 66 гадоў. Летась яго аштрафавалі за "дыскрэдытацыю расійскага войска". У Цюмені ён адмовіўся выступаць у зале з літарай Z.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі