У Лідзе затрыманых прымусілі спаліць бел-чырвона-белы сцяг

Бел-чырвона-белы сцяг / З архіва Еўрарадыё
Бел-чырвона-белы сцяг / З архіва Еўрарадыё

У Лідзе затрыманых прымусілі спаліць бел-чырвона-белы сцяг. Відэа з'явілася ў адным з праўладных тг-каналаў. З групы прысутных на ім людзей сцяг палілі два чалавекі.

Агулам у чацвер сілавікі жорстка затрымалі 8 чалавек ва ўзросце ад 25 да 50 гадоў (на відэа — 9 чалавек, сярод іх адна жанчына). Сцвярджаецца, што яны былі ў тг-чаце "Ліда 97" і дагэтуль падтрымлівалі сувязь, хаця асабіста не былі знаёмыя. За "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" у дачыненні затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Двое чалавек за ўдзел у вулічных пратэстах 2020-га сталі фігурантамі крымінальнай справы.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае змагацца супраць бел-чырвона-белага сцяга, які быў дзяржаўным у РБ у 1991-1995 гадах.  Ці можна забаронай адабраць у народа яго гістарычныя сімвалы і памяць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў колішнім эфіры Еўрарадыё адказвае мастак-геральдыст Віктар Ляхар.

У Лідзе затрыманых прымусілі спаліць бел-чырвона-белы сцяг

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі