У ліпені сярэдні заробак у Беларусі склаў амаль 974 рублі
У ліпені намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі склаў амаль 973,8 рубля (491 долар). Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. За месяц сярэдняя зарплата вырасла на 20 рублёў, у чэрвені яна складала 953,7 рубля ці 477 долараў (рост у параўнанні з траўнем склаў 10 рублёў).
Такім чынам задача дасягнуць сярэдняга заробку ў памеры 1000 рублёў, якую паставіў Аляксандр Лукашэнка, па краіне не выконваецца. Нядаўна ён гэтым у чарговы раз абураўся і казаў, што з-за малых заробкаў беларусы едуць на працу за мяжу.