У літоўскім пункце пропуску Шальчынінкай прыпынены ўезд у Беларусь

Пункт пропуску Шальчынінкай / @gpkgovby
Пункт пропуску Шальчынінкай / @gpkgovby

Літва прыпыніла сёння ноччу пропуск машын у Беларусь у пункце пропуску Шальчынінкай ( з беларускага боку — Беняконі). Пра гэта са спасылкай на калегаў паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. У літоўскім пункце пропуску паўсталі "праблемы з працай праграмнага забеспячэння".

Літоўскі бок не афармляе ні грузавы, ні легкавы транспарт, які едзе ў Беларусь. Пры гэтым на ўезд у Літву афармленне ідзе ў штатным рэжыме.

У гэтыя выходныя, нагадаем, быў цалкам зачынены для руху іншы пункт пропуску на літоўска-беларускай мяжы (Мядзінінкай-Каменны Лог). Літоўскія службы прыпынілі працу пункта пропуску праз мігранта з Пакістана. У яго былі падробленыя дакументы, таму ў Літву яго не ўпусцілі, а вяртацца ў Беларусь ён доўгі час адмаўляўся. Але ў выніку ўсё ж такі папрасіў прытулак у РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі