Пакістанец, праз якога Літва перакрывала мяжу, папрасіў прытулак у Беларусі

Пакістанец на беларуска-літоўскай мяжы / кадр з відэа Памежнага камітэта
Пакістанец на беларуска-літоўскай мяжы / кадр з відэа Памежнага камітэта

Пакістанец, праз якога літоўцы на 30 гадзінаў закрывалі пункт пропуску "Мядзінінкай", папрасіў прытулак у Беларусі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 10 ліпеня расказаў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

"Грамадзянін Пакістана вымушаны быў папрасіць у нас працэдуру доступу да статусу бежанца ці дадатковай абароны, што і было зроблена. Цяпер хадайніцтва знаходзіцца ў органах унутраных спраў для разгляду ва ўстаноўленым парадку", — падзяліўся падрабязнасцямі прадстаўнік МУС.

Як распавядала Еўрарадыё, 8 ліпеня літоўскія памежнікі зачынілі пераход "Мядзінінкай" праз мігранта з Пакістана. Мужчына прайшоў беларускую мяжу, а літоўскія памежнікі заявілі, што ў яго фальшывыя дакументы. Пакістанца адправілі назад, але беларусы, як кажуць у Літве, адмовіліся яго прымаць. Больш за суткі мужчына правёў на нейтральнай паласе, праз гэта пропуск праз Мядзінікай быў закрыты. Яго адкрылі толькі ўвечары 10 ліпеня, калі пакістанец вярнуўся ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі