У Літве кажуць аб правакацыях беларускіх памежнікаў і разбурэнне бар'ера на мяжы

У Літве кажуць аб правакацыях беларускіх памежнікаў і разбурэнне бар'ера на мяжы

Беларускія службовыя асобы займаюцца правакацыяй, якая балансуе на вельмі небяспечнай мяжы. Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта Літвы Кястуціс Будрыс, гаворачы пра сітуацыю на беларуска-літоўскім памежжы. 

"Адна справа — прывесці мігрантаў да мяжы і выпхнуць іх, іншая — тое, што мы назіраем прама цяпер, — гэта разбурэнне агароджы", — прыводзіць ягоныя словы delfi.lt. Будрыс падкрэсліў, што беларускіх службовых асоб адпраўляюць у іншую краіну для псавання фізічнай маёмасці і сродкаў абароны.

Як распавядала Еўрарадыё, напрыканцы мінулага тыдня Літва скончыла ўзвядзенне агароджы на мяжы з Беларуссю. Працягласць бар'ера склала больш за 500 кіламетраў. Агароджу паставілі каб спыніць нелегальную міграцыю з тэрыторыі Беларусі, які ў Літве называюць гібрыднай атакай мінскага рэжыму. 

На пачатку года плынь мігрантаў паменшала, але апошнім часам зноў вырасла.

Кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустам Любаеў заявіў, што агароджу псуюць у тым ліку ўзброеныя і апранутыя ў форму беларускія памежнікі. затрымаць людзей, якія шкодзяць агароджу, пакуль не ўдалося.

Пра тое, што беларускія памежнікі псуюць плот на мяжы, каб дапамагчы нелегальным мігрантам, паведамлялі і польскія памежнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі