У Літве зноў затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны еўра

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

У Літве затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 2 мільёны еўра. Іх везлі ў грузавіку пад выглядам алею. Як паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба, кантрабанду выявілі падчас праверкі ў пункце пропуску "Райгардас" на літоўска-беларускай мяжы. Паводле дакументаў, якія былі ў кіроўцы-расіяніна, груз чакалі ў Калінінградскай вобласці РФ. Рэнтген паказаў, што алей у бутэльках толькі прыкрыццё. Насамрэч асноўным грузам былі цыгарэты беларускай вытворчасці.

У чэрвені ў Літве злавілі грамадзяніна Беларусі з кантрабанднымі цыгарэтамі на 2 млн еўра. А ў сакавіку літоўскія мытнікі затрымалі найбольшую за апошнія гады кантрабанду цыгарэт з Беларусі. Яе кошт ацанілі на суму каля 4 мільёнаў еўра.

У Літве зноў затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны еўра
facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
У Літве зноў затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны еўра
У Літве зноў затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны еўра

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі