У Лівіі загінулі 3 тысячы чалавек, больш за 10 тысяч зніклі без вестак
Лівія, верасень 2023-га / АР
У Лівіі загінулі 3 тысячы чалавек, больш за 10 тысяч зніклі без вестак, паведамляе Euronews. У гэтай краіне ліквідуюць наступствы магутнай паводкі, якая пачалася 10 верасня ў выніку залеваў і закранула паўночны ўсход. Разбурана чвэрць горада Дзерна, размешчанага на міжземнаморскім узбярэжжы. Шмат будынкаў абрынуліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.