У Лондане затрымалі некалькі хэйтараў караля Карла III
Пратэстоўцы ў дзень каранацыі / AFP
Некалькі чалавек затрыманыя 6 траўня ў Лондане падчас каранацыі Карла III. Як паведамляе мясцовая паліцыя, гэта ўдзельнікі акцый, якія выйшлі з лозунгамі "Не мой кароль".
Паліцыя сцвярджае, што затрыманыя парушалі грамадскі парадак. Ва ўсіх былі знойдзены прылады, якія "маглі нанесці шкоду грамадству".
Пры гэтым у "простых пратэстоўцаў", якія выйшлі ў суботу выказаць нязгоду з каранацыяй Карла III і ўвогуле існаваннем інстытута манархіі ў Вялікабрытаніі, праблем з праваахоўнікамі не было. Праз гэта адбылося некалькі канфузаў, калі падчас урачыстасцяў натоўп пачынаў скандаваць "Not my King" ("Не мой кароль").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.