У Луцку прайшла акцыя салідарнасці з Арцёмам Дубскім (Фота)

27 кастрычніка ва ўкраінскім горадзе Луцк ўсеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” правяла акцыю з патрабаваннем  вызваліць Арцёма Дубскага.
У той час калі некалькі чалавек сталі ў ланцуг на Тэатральнай плошчы горада з партрэтамі Арцёма, іншыя раздавалі ўлёткі аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і збіралі подпісы да амбасадара Беларусі ва Ўкраіне Валянціна Вялічкі з патрабаваннем вызваліць Дубскага.

Пры гэтым у маладзёнаў вусны былі залепленыя скотчам, што сімвалізавала адсутнасць свабоды слова ў Беларусі. Акцыя доўжылася каля гадзіны. Да гэтага “Нацыянальны Альянс” правёў акцыі ў падтрымку Дубскага ў Львове, Калушы, Палтаве і Вінніцы.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі