У Львове жанчына скрала адразу 220 "Кіндэр-сюрпрызаў"
У Львове паліцыя затрымала жанчыну за крадзеж 220 шакаладак "Кіндэр-сюрпрыз". Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Львоўскай вобласці.
33-гадовую кіяўлянку затрымалі ў гандлёвай зале аднаго з гіпермаркетаў па вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Сума крадзяжу перавысіла 7000 грывень.
Максімальнае пакаранне, якое пагражае жанчыне, — да трох гадоў пазбаўлення волі.