У лякарнях Гродна шпіталізаваныя 14 мігрантаў

У лякарнях Гродна шпіталізаваныя 14 мігрантаў

На сёння ў лякарнях Гродна на сацыянарным лячэнні знаходзяцца 14 замежных мігрантаў, якія часова пражываюць у гандлёва-лагістычным цэнтры "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. Такую лічбу называе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У Гродзенскім перынатальным цэнтры знаходзяцца тры нованароджаныя немаўляці разам з сваімі маці. Яшчэ пяцёра дзяцей шпіталізаваныя ў абласной дзіцячай клініцы. 

Адна цяжарная жанчына — у Гродзенскім перынатальным цэнтры. Аднаго мужчыну лечаць у Гродзенскай універсітэцкай клініцы, а другога — у Гродзенскім кардыядыспансеры. 

Стан усіх, як запэўніваюць дактары, стабільны.

За апошнія дні з Беларусі ў Ірак вярнуліся каля трох тысяч мігрантаў, аднак іх колькасць у Беларусі ўсё яшчэ жаволі вялікая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі