У магілёўскім офісе БНФ невядомыя залілі замкі клеем
Удзень 15 сакавіка невядомыя асобы залілі клеем замкі ў дзвярах офіса Магілёўскай абласной арганізацыі “БНФ “Адраджэньне”. Такім чынам, паведамляе сайт 6tv.by, доступ да офіса быў заблакаваны.
Дзяжурны па офісе Аляксандр Шаўцоў кажа, што літаральна на 15 хвілінаў выходзіў з офісу па ўласных справах. Калі актывіст вярнуўся, то не змог трапіць у офіс.
Дарэчы, офіс гэтага грамадскага аб'ядання размяшчаецца ў будынку, каля якога 15 сакавіка быў абвешчаны збор "маршу недармаедаў".