У Магілёўскім раёне згарэла 17 гектараў лесу

Болей за сем гадзінаў пажарныя змагаліся з агнём у лесе ў Магілёўскім раёне, паведамляе канал СТВ. Са словаў сведкаў, полымя распаўсюджвалася хутка. За лічаныя хвіліны агонь перакінуўся на маладыя насаджэнні елак. Пажар адбываўся ў адным кіламетры ад дачнага пасёлка. У выніку згарэла 17 гектараў лесу. Узнікненню пажару спрыяла сухое надвор’е і вецер. Чалавечых ахвяраў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі