У Магілёве адбылася масавая бойка хакеістаў з Расіі і Славакіі (відэа)
У Магілёве адбылася масавая бойка хакеістаў з Расіі і Славакіі. Юныя спартсмены 2002 года нараджэння ўдзельнічалі ў турніры “Кубак Перамогі” ў складзе каманд “Русь” і “Банска-Быстрыца”. Славакі выйгравалі з лікам 2:1, калі пачалася бойка. На відэа, якое з’явілася ў Twitter, можна пабачыць, што спачатку біліся хлопцы ў цывільнай вопратцы па-за лядовай пляцоўкай. Неўзабаве да іх далучыліся хакеісты. Хлопцы выкарыстоўвалі і кулакі, і клюшкі. І адбывалася ўсё гэта пад плакатам “Перамагаем разам!”.
У выніку матч закончыць не ўдалося — каманды былі адпраўленыя ў распранальні.
Жесть. Драка между командами ХК Русь и Banská Bystrica на турнире в Могилеве
— ХК Гомель-2003 (@gomel2003) 22 апреля 2018 г.
Словакия выигрывала 1:2, но матчу не суждено было завершиться из-за увода команд. pic.twitter.com/QXKGXzREFz