У Магілёве аўтааматар сёння пабіў інструктара аўташколы

Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай на скрыжаванні вуліц Астроўскага і Сіманава побач з абласным ДАІ. Дачакаўшыся, калі машына аўташколы выканае разварот, уладальнік Audi 100 падрэзаў аўтамабіль, за рулём якой знаходзіўся вучань аўташколы, і выцягнуў з аўтамабіля інструктара. Не кажучы ні слова, ён ударыў мужчыну два разы ў твар.



Трэба адзначыць, што інструктар аўташколы — баксёр, аднак ён не ўвязаўся ў бойку, а выклікаў для разбіральніцтва супрацоўнікаў ДАІ.



Са словаў відавочцаў, аўтамабіль Audi 100 рухаўся з парушэннем хуткаснага рэжыму.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі