У Магілёве супрацоўнік банка забраў сабе на працы 660 млн
Гэтыя грошы ён прысвойваў на працягу 2013 года.
Як паведамляе БЕЛТА, мужчына працаваў касірам-кантралёрам па разлікова-касавых аперацыях. Грошы ён забіраў падчас правядзення пераразліку і фармавання пачкаў грашовай наяўнасці. Агулам было скрадзена больш за 660 мільёнаў рублёў (амаль 70 тысяч долараў).
Распачатая крымінальная справа па артыкуле "прысваенне грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры". Былы супрацоўнік банка цяпер за кратамі, яму выстаўленае абвінавачанне.