У Магілёве з'явіцца яшчэ адзін ліцэй МУС
Ліцэй МУС адкрыюць у Магілёве
Неўзабаве да двух спецыялізаваных ліцэяў (МНС у Гомельскай вобласці і МУС у Мінску) дабавіцца спецыялізаваны ліцэй МУС у Магілёве.
У ліцэй будуць прымаць падлеткаў, якія скончылі 6 — 9 класы.
Усе абітурыенты будуць здаваць два ўступныя іспыты: кантрольную работу па матэматыцы і дыктоўку па рускай або беларускай мове (на выбар абітурыента).
Тыя, хто скончыць такі ліцэй, маюць права на паступленне без уступных іспытаў у сілавыя ВНУ краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.