У Магілёве з'явіліся “невядомыя” дарожныя знакі

Незвычайная камбінацыя дарожных знакаў з’явілася на скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве. Пасля закрыцца маста кіроўцам далі магчымасць пры руху з Пушкінскага праспекта паварочваць налева.

На скрыжаванні ўсталявалі новы святлафор з дадатковай секцыяй і павесілі дзве стрэлкі, якія паказваюць у розныя бакі. Аднак, паколькі па адной са стрэлак можна ехаць толькі налева, а па другой — толькі направа, знакі выключаюць адзін аднаго, паведамляе gorad.by.

Фота: gorad.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі