У Маладзечне эвакуююць школы пасля паведамленняў аб мініраванні (фота)

Як даведалася Еўрарадыё ад відавочцаў, школы цяпер абследуюць сапёры. Толькі пасля гэтага можна будзе казаць, ці праўдзівай была трывога. Па інфармацыі мясцовых жыхароў, званкі паступалі ў як мінімум у чатыры школы — 9, 10, 11 і 14. Усе школьнікі і настаўнікі адтуль эвакуяваныя.

Міліцыя пацвярджае факт эвакуацыі з-за званкоў "невядомага мінёра", але афіцыйная заява будзе пазней.

Прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова таксама пацвердзіла факт паведамленняў пра замінаванне шэрагу школ:

“Праваахоўнымі органамі Беларусі правяраецца інфармацыя па факце наяўнасці выбуховых прыстасаванняў у школах Маладзечна”.

Як паведамляе "Рэгіянальная газета", па некаторых чутках, інфармацыі пра замінаванне прыйшло на электронныя адрасы школьнікаў.

У школах на дадзены момант працуюць сапёры, дзяжураць брыгады ратавальнікаў і медыкаў.

Фотарэпартаж з Маладзечна, дзе школы атакавалі "тэлефонныя тэрарысты"
 

"Сёння ўдзень на адрас кіраўніцтва шэрага школ Маладзечна паступілі паведамленні, што іх навучальныя ўстановы нібыта замініраваныя. Як гэта прынята ў такіх выпадках, пачалася эвакуацыя дзяцей і персаналу. У Маладзечна былі накіраваныя спецыялісты-выбухатэхнікі і спецпадраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Беларусі і Унутраных войскаў МУС. Міліцыя і мясцовая улада прымае ўсе меры па забеспячэнні бяспекі", — паведаміў Еўрарадыё Аляксандр Данільчанка, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі