У Маладзечне пачаўся суд над шматразовым чэмпіёнам свету Аляксеем Кудзіным

У Маладзечне пачаўся суд над шматразовым чэмпіёнам свету Аляксеем Кудзіным

5 жніўня ў Маладзечне пачаўся суд над шматразовым чэмпіёнам свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксеем Кудзіным. Як паведамляе spring96.org, справу разглядае суд Маладзечанскага раёна, суддзя — Вольга Дубовік. Спартсмена абвінавачваюць у "супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаным з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення" (ч. 2 арт. 363 КК). Пацярпелымі па справе прызнаныя прапаршчык унутраных войскаў Яндола і падпалкоўнік Зорын. Спартсмен хадайнічаў аб спыненні крымінальнай справы ў сувязі з прымірэннем бакоў. Аднак з гэтым пагадзіўся адзін з двух пацярпелых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі