У Маладзечне затрымалі жанчыну, якая выйшла на антываенны пікет

У Маладзечне затрымалі жанчыну, якая выйшла на антываенны пікет

24 лютага каля 11-й гадзіны раніцы маладзечанка Вольга Барунова выйшла на антываенны пікет і стала з бел-чырвона-белым сцягам каля крамы на вуліцы Вялікі Гасцінец. 

Прыкладна праз 15 хвілін прыехалі сілавікі. Яны затрымалі жанчыну, якая спрабавала ўцячы ад іх. 

Сын Вольгі кажа: "Раніцай мама была вельмі расстроеная навіной пра тое, што ва Украіне пачалася вайна. Гэта і падштурхнула яе выйсці адной на акцыю".

Жанчына працуе прадавачкай. 

Учора ж у адным з праўладных ТГ-каналаў з'явілася відэа з затрыманым беларусам, які заклікаў выйсці на антываенную акцыю пратэсту. У Гомелі, як паведамлялі СМІ, затрымалі мужчыну, які паспеў на плоце напісаць слова "Пуцін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі