У Маларыце за дачу хабару міліцыянту затрыманы расіянін

У Маларыце за дачу хабару супрацоўніку міліцыі затрыманы грамадзянін Расіі. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкай вобласці, беспрацоўны жыхар аднаго з сельскіх населеных пунктаў Дагестана быў затрыманы супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў кабінеце намесніка начальніка Маларыцкага РАУС.

За станоўчае вырашэнне пытання па вяртанні без адпаведнай праверкі раней затрыманага і канфіскаванага аўтамабіля расіянін у якасці хабару перадаў міліцыянту 500 долараў. У дачыненні да расіяніна распачата крымінальная справа. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі