У Марыупалі прадухілілі тэракт, загінуў адзін міліцыянт (відэа)
Яшчэ два параненыя падчас сутычкі.
У Марыупалі украінскія міліцыянты прадухілілі тэракт. Пра гэта інфармуе УНІАН са спасылкай на кіраўніка аблупраўлення МУС Данеччыны Вячаслава Аброськіна.
Па яго словах, увечары 23 лютага група з ліку супрацоўнікаў спецпадраздзялення МУС Украіны "Сокал" і ДАІ спыніла машыну для праверкі дакументаў. Баевікі, якія ехалі ў аўтамабілі, адкрылі агонь. Падчас перастрэлкі былі цяжка параненыя тры супрацоўнікі міліцыі, адзін з іх памёр у лякарні.
Па словах Аброськіна, адзін з злачынцаў быў забіты пры пераследзе, другі ўцёк з месца здарэння. У аўтамабілі баевікоў знайшлі сумку з выбухоўкай.
Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні ў Харкаве адбыўся тэракт падчас мірнага шэсця. Ад выбуху на месцы загінулі два чалавекі, трэці памёр ад ранаў 23 лютага.
Фота з сацыяльных сетак