У Марыупалі узарваўся катэр з памежнікамі
Гэта адбылося проста на вачах у адпачывальнікаў.
У моры каля ўкраінскага Марыупаля ўзарваўся катэр Данецкага памежнага атраду. Як інфармуе УНІАН, у бок пляжу пасёлка Пясчаны выехалі "хуткія" з мігалкамі.
РБК са спасылкай на звесткі ўкраінскіх памежнікаў дадае, што на катэры берагавой аховы былі сямёра вайскоўцаў. Раненні атрымалі два чалавекі, інфармацыя пра астатніх чальцоў экіпажа высвятляецца.
Выбух адбыўся ў 14.20, калі катэр выходзіў з карабельнай стаянкі. На месцы здарэння адбываецца ратавальная аперацыя.
Паводле папярэдніх звестак, выбух адбыўся з-за таго, што катэр "натыкнуўся на выбуховую прыладу".
Фота — visitdonbass.info