У маскоўскім аэрапорце ў беларускі знайшлі ручны гадзіннік за $235 тысяч (фота)
У маскоўскім аэрапорце Дамадзедава ў 32-гадовай беларускі знайшлі ручны гадзіннік за 235 тысяч долараў. Яна прыляцела ў Расію з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і не дэкларавала сваю дарагую пакупку, "падарунак для мужа". Расійскія мытнікі знайшлі гадзіннік "Vacheron Constantin" мадэлі "Les Cabinotiers Minute Repeater Tourbillon Perpetual Calendar" з залатым корпусам і зашпількай. Іх выпускаюць толькі абмежаванай серыяй, на замову. Дакументаў, якія б пацвярджалі кошт пакупкі, у жанчыны не было, а сама яна яго нібыта не памятала. Толькі сказала, што купіла ў замежжы са зніжкай.
Як інфармуе Дамадзедаўская мытня, было падлічана, што беларуска на мытных плацяжах спрабавала сэканоміць больш за 67 тысяч долараў. Ёй можа пагражаць нават пазбаўленне волі.