У Маскве абвяргаюць, што Януковіч хоча атрымаць палітычны прытулак
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў паведамленне, якое з'явілася ў інтэрнэце, "качкай".
Паводле Пяскова, ніякага палітычнага прытулку Віктар Януковіч у расійскіх уладаў не прасіў. "Гэта качка, гэта інфармацыйная партызаншчына, інфармацыйная вайна", — цытуе словы прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна РІА "Новости".
Тым часам, украінскія СМІ паведамляюць, што сыны Януковіча ўжо выехалі з Украіны.
Фота — ria.ru