У Маскве падчас матчу памёр 43-гадовы хакеіст
У Маскве падчас матчу памёр 43-гадовы хакеіст. Трагічнае здарэнне адбылося ў аматарскай акруговай лізе расійскай сталіцы 23 верасня. Гулялі каманды "Дыял-Дэнт" і "Сокал". У нейкі момант Максім Газука ўпаў на лёд. На дапамогу хакеісту кінуліся яго калегі, суддзі, паклікалі лекара. Аднак выратаваць мужчыну не ўдалося.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у Газукі быў сардэчны прыступ, піша "Прессбол".