У Маскве пазітыўна ацанілі развядзенне войскаў у Луганскай вобласці

У Маскве пазітыўна ацанілі развядзенне войскаў у Луганскай вобласці

29 кастрычніка пачалося развядзенне войскаў з абодвух бакоў каля населенага пункта Залатое-4 у Луганскай вобласці. Спачатку пра яго заявіў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка. Пасля гэта пацвердзілі ў штабе аперацыі Аб'яднаных сіл. Развядзенне войскаў зафіксавалі прадстаўнікі Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, інфармуе hromadske.ua.

Па словах Прыстайкі, далей развядзенне войскаў адбудзецца каля населенага пункта Пятроўскае. На гэта можа спатрэбіцца 7-10 дзён. І калі ўсё будзе рэалізавана, то адкрыецца шлях да сустрэчы Нармандскай чацвёркі.

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Уладзіслаў Суркоў выказаў задавальненне пачаткам развядзення войскаў на данбасе. "Добрая навіна", цытуе яго словы ТАСС. Паводле слоў Суркова, калі развядзенне адбудзецца і каля Пятроўскага, то будзе адкрыты шлях да "нармандскага саміта".

У Маскве пазітыўна ацанілі развядзенне войскаў у Луганскай вобласці
bbc.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі