У Маскве праходзіць акцыя памяці Барыса Нямцова (відэа)

У цэнтры Масквы праходзіць збор паплечнікаў апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, якога застрэлілі невядомыя напярэдадні позна ўвечары. Прадстаўнікі расійскай апазіцыі сабраліся на месцы гібелі Нямцова — на вялікім Маскварэцкім мосце.

Палітыкі, грамадзянскія актывісты, а таксама звычайныя грамадзяне нясуць на месца трагедыі кветкі і свечкі. Людзі пачалі падыходзіць сюды яшчэ ўначы, як толькі паліцыя зняла ачапленне.

Барыс Нямцоў быў застрэлены позна ўвечары 27 лютага каля 23.00 у цэнтры Масквы. Ён прагульваўся па мосце са сваёй сяброўкай, якая прыехала з Украіны. Раптам пад'ехаў белы аўтамабіль, з якога раздаліся 4 ці 6 стрэлаў. Ад атрыманых траўмаў палітык памёр на месцы.

Праваахоўныя органы разглядаюць розныя версіі злачынства: ад палітычнай дзейнасці Нямцова да асабістай непрыязні. Мяркуецца, што гэта магло быць замоўленае забойства.

1 сакавіка расійская апазіцыя плануе зладзіць жалобную акцыю ў цэнтры Масквы, замест раней запланаванага антыкрызіснага маршу “Вясна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі