У Маскве распавялі, на якія мэты Беларусь атрымае крэдыт — 1 млрд долараў

У Маскве распавялі, на якія мэты Беларусь атрымае крэдыт — 1 млрд долараў

У Маскве распавялі, на якія мэты Беларусь атрымае ад Расіі міждзяржаўны крэдыт — 1 млрд долараў. Расійскі міністр фінансаў Антон Сілуанаў заявіў, што пытанне аб яго выдзяленні “прапрацоўваецца”. Па яго словах, грошы пойдуць “на падтрымку бюджэту, плацёжнага баланса” Беларусі, інфармуе РІА “Новости”.

Як паведамляла Еўрарадыё, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка распавёў у праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ пра дамоўленасць пра крэдыт, якая была дасягнутая падчас нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Па словах Сямашкі, Пуцін “даў даручэнне” выдзяліць нашай краіне “дадаткова каля мільярда долараў крэдытаў”. Намеснік прэм’ера падкрэсліў, што “на добрых умовах”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі