У Маскве выявілі прытон з прастытуткамі з Беларусі і Малдовы
Падчас праверкі аператыўнай інфармацыі 30 верасня маскоўскія крыміналісты выявілі і спынілі дзейнасць прытона для занятку прастытуцыяй.
Як паведамляе БелаПАН, прытон быў арганізаваны ў кватэры аднаго з дамоў на паўднёвым захадзе расійскай сталіцы. На момант праверкі ў памяшканні знаходзіліся чатыры жанчыны ад 25 да 33 гадоў, якія прыехалі з Беларусі, Малдовы і Разанскай вобласці.
Выявіласяа, што кватэру арандаваў 23-гадовы ўраджэнец Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі. На яго пачалі крымінальную справу за арганізацыю занятку прастытуцыяй. З падазраванага ўзялі падпіску пра нявыезд.
Фота — aif.ru