У Маскве за "дыверсію" арыштавалі беларусаў
На станцыі Арэхава-Зуева / railwayz.info
У Маскве за падпал арыштавалі беларусаў. Двое грамадзян Беларусі са снежня мінулага года знаходзяцца за кратамі, але пра іх стала вядома толькі цяпер. Як піша "Медыязона", у Мяшчанскі раённы суд Масквы паступілі хадайніцтвы аб працягненні арышту Арцёму Брэскаму і Кірылу Басько. Іх абвінавачваюць у дыверсіі. Разгляд прызначаны на 24 красавіка. Адпаведная інфармацыя знайшлася ў базе маскоўскіх судоў.
Высветлілася, што беларусы, якім 19-20 гадоў, 22 снежня 2022-га ў лакаматыўным дэпо на станцыі Арэхава-Зуева за ўзнагароджванне падпалілі электравоз. Праз пяць дзён іх затрымалі. Спачатку хлопцаў абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" і аштрафавалі. Пасля арыштавалі па артыкуле аб наўмысным пашкоджанні маёмасці. Далей абвінавачванне перакваліфікавалі на артыкул аб дыверсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.